19 лютага 2021 года выкладчыкамі беларускай мовы і літаратуры Балаевай І.У. і Петрачэнка Д.М. у групе № 719 будаўнічага аддзялення і ў групе № 820п політэхнічнага аддзялення было арганізавана мерапрыемства «Слова пра родную мову», прысвечанае святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы. Гэта свята ведаў, якое дае магчымасць кожнаму праявіць свой талент, дапамагае вылучыць самых таленавітых, разумных, крэатыўных, спрыяе развіццю творчых, адукацыйных, камунікатыўных здольнасцей; абуджае любоў і павагу да роднай мовы, выхоўвае патрыятызм, любоў да бацькаўшчыны. Многімі стагоддзямі складвалася, шліфавалася і ўзбагачалася беларуская мова на нашай зямлі. Тысячы і тысячы людзей слоўца за слоўца, гук да гука, песню да песні збіралі і зберагалі гэты неацэнны скарб. І кожнае пакаленне хацела і старалася дабавіць да яго штосьці сваё, дарагое, вартае доўгай памяці.
Навучэнцы прымалі ўдзел у вершаваным папуры (М. Танк, П. Панчанка, Н. Гілевіч, Г. Бураўкін, А. Вялюгін), расказвалі легенды пра паходжанне беларускіх прозвішчаў, узнікненне некаторых імёнаў, адкуль узяліся палешукі і палевікі, а таксама адкуль пайшла назва «Белая Русь».
Святочнае асарці праводзілася з выкарыстаннем ІКТ (прэзентацыя «Слова пра родную мову»). Напрыканцы прагучалі песні ў выкананні юнакоў вучэбнай групы № 820п.
Мы в соцсетях & RSS